Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2020, 12:21

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 29 мая з-за моцнага ветру

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 29 мая з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па паўднёвым усходзе краіны пройдуць дажджы, навальніцы, часам моцныя дажджы. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца дажджы, месцамі магчымы навальніцы і моцныя дажджы. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 м/с, парывы будуць дасягаць 14 м/с, а ўначы па паўднёвым усходзе і ўдзень у многіх раёнах краіны парывы будуць да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 7-13 градусаў. Дзённая тэмпература складзе 12-18 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 19-23 градусы.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць аб ветраным і дажджлівым надвор'і 30 і 31 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі