Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2021, 12:46

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 18 жніўня з-за навальніц

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 18 жніўня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Удзень будзе без істотных ападкаў, толькі па ўсходніх раёнах рэспублікі месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, уначы пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15, па паўднёвым усходзе да плюс 17 градусаў. Удзень будзе 18-24 градусы цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі