Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2021, 14:32

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 17 верасня з-за моцных дажджоў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 17 верасня з-за моцных дажджоў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, удзень па паўднёвым усходзе пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 па паўночным усходзе да 16 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе. Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла, па поўдні - плюс 16-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі