Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 кастрычніка 2019, 14:31

Анлайн-канферэнцыя аб падрыхтоўцы да зімовага аўтамабільнага сезона пройдзе ў БЕЛТА 16 кастрычніка

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя "Пачатак зімовага аўтамабільнага сезона. Сакрэты бяспечнай язды зімой" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 16 кастрычніка ў 11.00.

З надыходам асенніх халадоў і першых замаразкаў у аўтаўладальнікаў пачынаецца "гарачая" пара падрыхтоўкі аўтамабіля да зімовага перыяду. Замена шын, заліўка зімовага сорту масла і антыфрызу дапамогуць вадзіцелям бяспечна адчуваць сябе на дарогах.

Якія правілы неабходна выконваць пры эксплуатацыі аўтамабіля зімой? Калі на аўтазаправачных станцыях з'явяцца нізкатэмпературныя віды маторнага паліва? Дзе купіць беларускія шыны з шыпамі? Якая скорасць на зімовай дарозе лічыцца бяспечнай?

На гэтыя і іншыя пытанні ў час анлайн-канферэнцыі адкажуць намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў і афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Станіслаў Салавей.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ", прысылаць у Viber і Telegram на нумар 8044-583-84-04.

Адказы будуць апублікаваны 17 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі