Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2021, 19:20

Аналітык БІСД: у беларускай моладзі выразна сфарміравана нацыянальная і грамадзянская ідэнтычнасць

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускай моладзі выразна сфарміравана нацыянальная і грамадзянская ідэнтычнасць. Аб гэтым заявіла аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Святлана Алейнікава на круглым стале, прысвечаным абмеркаванню вынікаў даследавання "Пакаленне Z: устаноўкі і каштоўнасці сучаснай беларускай моладзі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі сістэмы адукацыі, маладзёжных грамадскіх арганізацый і органаў дзяржаўнага кіравання. Аналітыкі прадставілі вынікі даследавання, якое праводзілася ў кастрычніку гэтага года па заказе БІСД Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Вынікі даследавання сведчаць: у асяроддзі пакалення Z (вывучалася моладзь 14-17 гадоў) прысутнічаюць адначасова дзве тэндэнцыі. З аднаго боку - выяўленасць ліберальных сэнсажыццёвых установак, накіраваных на поспех, свабоду стасункаў і перамяшчэння, матэрыяльны дабрабыт. З другога - захаванне паважліва-патэрналісцкіх падыходаў у дачыненні да дзяржавы, якая забяспечвае ўмовы жыцця і бяспеку, але з якой моладзь непасрэдна не звязвае сваю будучую кар'еру і лёс. Як вынік, пакаленне Z, паважаючы і прызнаючы аўтарытэт улады, лічыць за лепшае дыстанцыравацца ад стэрэатыпных падыходаў да рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і фарміравання патрыятычных установак.

"Мы выхавалі дастойнае пакаленне. Сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што ў моладзі выразна сфарміравана нацыянальная і грамадзянская ідэнтычнасць, атаясамліванне сябе з краінай, каштоўнасць дзяржавы. У той жа час рэзерв яе патэнцыялу бачыцца ў тым, што вельмі высокі запыт на самарэалізацыю, прызнанне, поспех. У гэтым плане маладыя людзі чакаюць паскоранай работы сацыяльных ліфтаў, пашырэнне магчымасцей паспрабаваць сябе ў тых ці іншых праектах. Здаровая і буйная энергетыка моладзі мае вялікі патэнцыял, з якім трэба працаваць", - расказала Святлана Алейнікава.

Паводле яе слоў, феноменам беларускага грамадства можна назваць адсутнасць разрыву пакаленняў як у дачыненні да каштоўнасцей, так і да дзяржавы. "Гэта ўнікальны выпадак, калі няма праславутага канфлікту бацькоў і дзяцей. Вядома, існуюць некаторыя адрозненні паміж узроставымі групамі - зразумелыя і натуральныя. У гэтым бачыцца менавіта сплаў пакаленняў, перадача вопыту ад старэйшага пакалення малодшаму, падрастаючаму без нейкіх глабальных светапоглядных канфліктаў, разломаў, нязгод, - падкрэсліла аналітык. - Для мяне было важным, што ў моладзі на пытанне аб ідэнтычнасці на першым месцы было атаясамліванне сябе з людзьмі той жа нацыянальнасці, з грамадзянамі Беларусі. Таксама ў яе высокая каштоўнасць дзяржавы, на якую ўскладае вялікія чаканні і надзеі ў сувязі з забеспячэннем сваёй будучыні, далейшага поспеху і кар'еры. Гэта значыць наша моладзь канструктыўная, пазітыўная і за ёй будучыня нашай краіны".

Святлана Алейнікава таксама звярнула ўвагу на адзін самых распаўсюджаных стэрэатыпаў, што паглыбленасць моладзі ў сацсеткі і гаджэты - негатыўная тэндэнцыя. "Гэта новы ўзровень і новае вымярэнне сацыяльных камунікацый, стасункаў, сувязей, якое яшчэ, можа, не атрымала сваёй ацэнкі і не раскрыла з-за гэтага свой патэнцыял. Таму я хутчэй сказала б, што гэта пазітыўная рыса, якая патрабуе большай увагі і разумення гэтага ўключэння моладзі", - сказала яна.

З апорай на вынікі даследавання ўдзельнікі абмеркавалі існуючы вопыт і перспектыўныя фарматы работы з моладдзю. Выяўленыя тэндэнцыі могуць служыць арыенцірам для ўдасканалення работы ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і ўстаноў адукацыі з моладдзю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі