Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2019, 13:42

Амаль 2,3 млн беларусаў прынялі ўжо ўдзел у перапісе насельніцтва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перапісе насельніцтва, паводле даных на 9.00 11 кастрычніка, прынялі ўдзел 2 млн 295,1 тыс. беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

З іх праз інтэрнэт перапісаліся 866,7 тыс. чалавек.

На першым этапе перапісу можна запоўніць апытальныя лісты самастойна праз інтэрнэт, на стацыянарным участку або нават на сваім працоўным месцы, калі арганізацыя выкарыстоўвае магчымасці мабільных участкаў. Карыстальнікі інтэрнэту могуць запоўніць анкету самастойна па адрасах www.перапіс.бел і www.census.by, выкарыстоўваючы пры гэтым рэсурс міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Дарэчы, гэта могуць зрабіць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя карыстальнікі МСІ. Першыя - увайшоўшы з дапамогай лагіна і пароля, другія - праз СМС-код (пазначыўшы свой ідэнтыфікацыйны нумар і нумар мабільнага тэлефона). Прайшоўшы працэдуру ўваходу, чалавек атрымае папярэдне запоўнены перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць яго інфармацыяй, якой не хапае. Такім чынам можна перапісаць не толькі сябе, але і ўсю сваю сям'ю.

Для анлайн-перапісу выдзелены працяглы перыяд - з 4 па 18 кастрычніка. Паралельна працуюць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.

З 4 кастрычніка пачалі працаваць стацыянарныя ўчасткі (усяго іх 644), на сайце Белстата размешчана інтэрактыўная карта з іх адрасамі, а таксама графікам работы. Гэтыя пункты будуць даступны ўвесь перыяд перапісу - да 30 кастрычніка.

Перапісчыкі ж выйдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў 21 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі