Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2022, 11:59

Амаль 10 тыс. іншаземцаў скарысталіся за тыдзень беларускім бязвізам

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім бязвізам за тыдзень скарысталіся амаль 10 тыс. іншаземцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

У бязвізавым парадку ў Беларусь з 26 верасня па 3 кастрычніка ўехалі 9263 іншаземцы. З іх нашу краіну наведалі 1724 грамадзяніны і 637 неграмадзян Латвіі, а таксама 6014 і 888 грамадзян Літвы і Польшчы адпаведна. Усяго з пачатку дзеяння бязвізу для жыхароў гэтых краін у Беларусь прыбылі 264 584 іншаземцы: 169 355 грамадзян Літвы, 65 739 грамадзян і 20 154 неграмадзяны Латвіі, а таксама 9336 грамадзян Польшчы.

У ведамстве нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі