Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2022, 12:03

Алімпіяды ВНУ з'явяцца ў 2023 годзе ў Беларусі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2023 годзе з'явяцца алімпіяды ВНУ, якія адыграюць вялікую ролю ў прафарыентацыйнай рабоце. Аб гэтым паведаміў намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Інстытута дадатковай адукацыі БДУ, першы намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Вячаслаў Малафееў у час круглага стала "Вышэйшая адукацыя ў Беларусі. Як вызначыцца з выбарам будучай прафесіі", паведамляе БЕЛТА.

"Гэта датычыцца 2023 года, у Беларусі з'явіцца вельмі магутны фактар, які адыграе вялікую ролю ва ўсёй прафарыентацыйнай рабоце, - гэта алімпіяды ВНУ, пераможцы якіх змогуць быць залічаны без уступных экзаменаў. Гэта будзе вельмі папулярнае мерапрыемства. Уся арганізацыйная работа пачнецца з 1 верасня. На працягу першага месяца восені будзе сфарміраваны аргкамітэт, журы, будуць зацверджаны ў Міністэрстве адукацыі квоты для пераможцаў. Потым будзе праведзена падрыхтоўка экзаменацыйных матэрыялаў і ўласна само правядзенне ўніверсітэцкіх алімпіяд", - сказаў Вячаслаў Малафееў.

Ён выказаў меркаванне, што большасць алімпіяд ВНУ будуць праходзіць у два этапы: завочны і вочны тур. Пераможцы вочнага тура будуць залічаны ў адпаведную ВНУ без уступных іспытаў. У падрыхтоўцы алімпіяд будзе ўдзельнічаць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Ён жа будзе ажыццяўляць падрыхтоўку матэрыялаў, правядзенне спаборніцтва, праверку работ, зацвярджэнне вынікаў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч пацвердзіў такое новаўвядзенне. "У міністэрства ёсць планы пачаць апрабоўваць гэту траекторыю паступлення ў выглядзе эксперымента з рэгіянальнымі ВНУ. Гэта значыць запусціць алімпіяды, апрабаваць на прыкладзе рэгіянальных ВНУ, а потым паступова падцягнуць да гэтага сталічныя ўстановы вышэйшай адукацыі", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі