Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2020, 14:50

Акцыя па прапагандзе выкарыстання зімовых шын пройдзе ў Беларусі

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафілактычная акцыя "Зімовы цюнінг для машын - правільны пратэктар шын!" пройдзе ў Беларусі з 25 лістапада па 4 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ МГБ Кастрычніцкага РУУС сталіцы Вікторыя Царук.

"Дзяржаўтаінспекцыя правядзе шырокамаштабныя прафілактычныя акцыі і рэйды. Інспектары правераць, як вадзіцелі падрыхтавалі свае аўто да эксплуатацыі зімой. Таксама з прафілактычнымі гутаркамі выступяць у працоўных калектывах", - адзначыла Вікторыя Царук.

Згодна з правіламі дарожнага руху, з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т павінны быць аснашчаны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку.

"Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе праводзіць сезонную змену шын, калі тэмпература перастае падымацца вышэй за сем градусаў цяпла, а таксама назіраюцца ападкі ў выглядзе снегу", - падкрэсліла старшы інспектар. Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым або заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць абазначаны маркіраваным знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай ўнутры яе або знакамі "М+S", "М&S", "М S" або "All Seasons" і мець астаткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.

За нясвоечасовае аснашчэнне транспартных сродкаў зімовымі шынамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 18.22 ч. 5 КоАП, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 0,5 БВ. Калі ж на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але астаткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, адпаведна такі транспартны сродак будзе лічыцца няспраўным і яму забараняецца ўдзельнічаць у дарожным руху. Адказнасць у гэтым выпадку настае па частцы 3 арт. 18.12 КоАП, згодна з якой кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці, прыводзіць да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 1 БВ. У выпадку ўчынення дзеянняў, адказнасць за якія прадугледжана часткай 3 арт. 18.12 КоАП, паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, яны будуць кваліфікавацца па ч. 9 арт. 18.12 КоАП і прывядуць да накладання штрафу ў памеры ад 2 да 5 БВ.

"Зімовыя шыны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах галалёду. Пры нізкіх тэмпературах летняя рызіна цвярдзее і перастае выконваць свае функцыі па забеспячэнні добрага счаплення з дарожным пакрыццём, выкарыстанне такіх шын становіцца небяспечным. Важна не толькі замяніць летнія шыны на зімовыя, але і цалкам падрыхтаваць аўтамабіль да зімы. Неабходна праверыць агульны стан сістэмы ацяплення салона, у абавязковым парадку пераканацца ў спраўнасці знешніх асвятляльных прыбораў і адрэгуляваць іх. У перыяд, калі большую частку часу цёмна, туман, ідзе дождж і снег, вельмі важна мець добрае асвятленне. Неабходна заправіць спецыяльную незамярзальную вадкасць, таксама рэкамендуецца праверыць акумулятар да надыходу моцных маразоў", - звярнула ўвагу Вікторыя Царук.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што ў складаных умовах надвор'я самае галоўнае - павышаная ўвага і асцярожнасць на дарозе. Вадзіцелям варта выбіраць бяспечны скорасны рэжым, зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі на дарозе, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць рэзкіх паскарэнняў і тармажэнняў, лішніх манеўраў.

У зімовы перыяд значна ўзрастае колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў, што абумоўлена складанымі ўмовамі надвор'я і малой працягласцю светлавога дня. Таму не варта забываць, што самым дзейсным спосабам для пешаходаў засцерагчы сябе на дарозе ў цёмны час сутак - гэта абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.

Акрамя таго, 27 лістапада пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў у зімовых умовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі