Сцяг Аўторак, 19 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2026, 12:54

Адкрыты ўрок у замку, выстаўкі. У Беларусі пройдуць мерапрыемствы да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту

 

Фота beljews.by
Фота beljews.by
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пройдзе серыя мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту, паведамілі БЕЛТА ў Саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.

Як расказаў старшыня гэтага саюза Алег Рагатнікаў, адкрые чараду мерапрыемстваў літаратурны вечар у Нацыянальным мастацкім музеі. "Ён пройдзе 22 студзеня. Запрошаны прадстаўнікі пасольства, кіраўнікі яўрэйскіх арганізацый. Гледачы змогуць пранікнуцца чытаннем вершаў аб вайне і памяці з музычным суправаджэннем. На літаратурным вечары будуць зачытаны развітальныя пісьмы, вершы Хаіма Хефера і іншых аўтараў", - адзначыў Алег Рагатнікаў.

Адкрыты ўрок для школьнікаў у Мірскім замку запланаваны на 27 студзеня. "Туды прыедуць навучэнцы школ Беларусі. Тэма занятку - "Праведнікі народаў свету і подзвіг чалавечнасці ў гады вайны". Усё будзе арганізавана ў фармаце экскурсіі, стараліся выбраць месца, якое будзе цікава школьнікам", - звярнуў увагу ён.

29 студзеня адбудзецца закрыты паказ беларускага фільма "Блізняты Асвенціма" ў Валожынскай іешыве. "Запрошаны кіраўнікі яўрэйскіх арганізацый, паслы. Удзельнікі змогуць паразмаўляць непасрэдна з творчай групай, якая працавала над фільмам. Сама карціна будзе паказана з англійскімі субцітрамі, а пасля прагляду пройдзе экскурсія па іешыве", - сказаў Алег Рагатнікаў.

Наступным крокам стане прэзентацыя выставы "Чалавечнасць як выбар" 4 лютага ў Нацбібліятэцы. "Будуць асветлены гісторыі праведнікаў з Беларусі, Францыі і Венгрыі, ім прысвечана экспазіцыя. Прадстаўнікі розных нацыянальнасцей раскажуць аб подзвігу людзей, якія ратавалі жыцці ў час вайны. Мерапрыемства пройдзе ў фармаце канцэрта, папярэдне, яго наведаюць каля пяцісот чалавек. Саму экспазіцыю можна будзе ўбачыць у дзень адкрыцця, далей яна перамесціцца ў іншыя гарады Беларусі і абшчыны ў іх", - адзначыў старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.

Таксама Алег Рагатнікаў абазначыў ролю такіх мерапрыемстваў. "Халакост - асаблівы боль. Такія мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб людзі памяталі важнасць і каштоўнасць міру ва ўсіх яго праяўленнях. Гэта дасць магчымасць не паўтарыцца страшным падзеям", - сказаў на заканчэнне ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі