Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 кастрычніка 2025, 14:42

Ад цяпла да дажджу і ветру. Якое будзе надвор'е ў Беларусі 7-12 кастрычніка

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якое будзе надвор'е ў Беларусі 7-12 кастрычніка, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Канец першай дэкады кастрычніка ў Беларусі пройдзе пад знакам ціхага і ўмерана цёплага надвор'я, а ў пачатку другой дэкады цыклінічныя віхры парушаць антыцыкланальную стабільнасць атмасферы, ствараючы кругаварот асенніх фарбаў за акном. Так, 7-9 кастрычніка тэмпературны фон будзе знаходзіцца каля сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма першай дэкады кастрычніка 8,1-10,5 градуса цяпла). Начныя мінімумы будуць вагацца ад 1-2 да 8-9 градусаў цяпла, а днённыя максімумы будуць у межах ад 9-11 да 15-17 градусаў. Месцамі па краіне пройдут дажджы ад невялікіх да ўмераных", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 7 кастрычніка, уначы будзе без істотных ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, днём - плюс 11-17.

У сераду, 8 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе - да плюс 9. Днём будзе 10-16 градусаў цяпла.

У чацвер, 9 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 9-15.

Згодна з папярэднім прагнозам, 10-12 кастрычніка атмасферныя франты,што перамяшчаюцца цераз тэрыторыю нашай краіны, абумовяць няўстойлівы характар умоў надвор'я. У большасці раёнаў пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. У дзённы час 10-11 кастрычніка ў асобных раёнах будзе ўзмацняцца вецер з парывамі 15-20 м/с. Пры гэтым следам за франтальнымі раздзеламі пачне паступаць паветраная маса паўночных шырот, тэмпературны фон крыху панізіцца і на сярэдзіну дня складзе 7-14 градусаў цяпла. У начны і ранішні час месцамі будуць згушчацца непрацяглыя туманы.

У пятніцу, 10 кастрычніка, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Днём месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 8-14.

У суботу, 11 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў цяпла, днём - плюс 7-13.

У нядзелю, 12 кастрычніка, уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла. Днём будзе 7-12 градусаў вышэй за нуль, па захадзе - да плюс 14.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі