Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2022, 10:44

Ад домабудавання да паставак прадуктаў: Гомельская вобласць і Забайкалле намецілі шляхі супрацоўніцтва

11 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Размова аб наладжванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ішла на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з губернатарам Забайкальскага края Аляксандрам Осіпавым. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар аблвыканкама Вольга Рабікава.

Беларускі і расійскі рэгіёны супастаўныя па колькасці насельніцтва, пры гэтым тэрыторыя Забайкалля ў 10 разоў большая. Значны і ўзаемны інтарэс у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва. Паводле даных гасцей, у Забайкаллі ёсць прастора для развіцця і новых вытворчасцей, і паставак прадукцыі.

Гомельскі рэгіён гатовы запоўніць самыя разнастайныя нішы, уключаючы пастаўкі прадуктаў, развіццё жывёлагадоўлі, вытворчасць сельгастэхнікі, у прыватнасці, даільных установак "Гомельагракамплекта". Аляксандр Осіпаў адзначыў, што беларускія прадукты ў Забайкаллі ў пашане. "Абсталяванне для малочнай жывёлагадоўлі не вырабляем, а патрэбнасць ёсць", - дапоўніў ён.

"Гомельскі домабудаўнічы камбінат ужо выйшаў у Бранскую вобласць з планамі на 120 тыс. кв.м жылля", - падзяліўся вынікамі нядаўняга візіту ў суседні расійскі рэгіён Іван Крупко. У адказ госці ўдакладнілі, што на іх тэрыторыі кошт квадратнага метра жылля значна даражэйшы, чым у Гомельскай вобласці. У сувязі з гэтым губернатар Забайкалля гатовы разгледзець магчымасць развіцця домабудавання. Таксама кіраўнік горназдабыўнога рэгіёна абазначыў магчымыя агульныя інтарэсы ў плане распрацоўкі радовішча карысных выкапняў. Як варыянт - сумеснае прадпрыемства.

Іван Крупко запрасіў дзелавую дэлегацыю Забайкалля азнаёміцца з дзейнасцю прадпрыемстваў па галінах, якія зацікавілі.

"Забайкальскія госці адзначылі высокі ўзровень стаўлення жыхароў вобласці да справы, а таксама чысціню і парадак у нашых населеных пунктах", - падкрэсліла прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі