Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2023, 15:28

Абяцаюць грошы, просяць банкаўскія даныя. У Мінпрацы расказалі аб махлярстве ў адносінах да сем'яў з дзецьмі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны папярэдзіла аб чарговай махлярскай схеме, паведамляе БЕЛТА.

Махляры прапануюць грамадзянам з дзецьмі перайсці па спасылцы і запоўніць форму з асабістымі данымі, а таксама пазначыць даныя, якія непасрэдна адлюстраваны на банкаўскай картцы. Кожнай сям'і з дзіцем абяцаюць нейкую суму. Аднак мэта схемы заключаецца ў тым, каб падманным шляхам атрымаць доступ да грошай.

У Мінпрацы і сацабароны звярнулі ўвагу: аб атрыманні сацыяльных выплат, іх пераліку не інфармуюць шляхам рассылкі смс- або інтэрнэт-паведамленняў. Выплаты назначаюцца толькі пасля асабістай падачы заявы (альбо па даверанасці праз прадстаўніка) у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне альбо па месцы работы. Спосаб атрымання вызначаецца заяўнікам пры падачы адпаведнай заявы.

Падкрэсліваецца, што ні ў якім разе нельга пераходзіць па падазроных спасылках і ўводзіць асабістыя даныя. Махляры ствараюць сайты-двайнікі рэальных анлайн-рэсурсаў. Уведзеныя там паролі, коды, даныя карткі трапляюць да махляроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі