Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 15:30

55,47 працэнта выбаршчыкаў прагаласавалі на выбарах у Беларусі на 14.00

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі на 14.00 склала 55,47 працэнта. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вадзім Іпатаў праінфармаваў, што ў лідарах па яўцы выбаршчыкаў знаходзіцца Магілёўская вобласць - 62,25 працэнта. "Можна гаварыць, што па ўсіх акругах у Магілёўскай вобласці выбары адбыліся", - сказаў намеснік старшыні ЦВК. У Віцебскай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 61,12 працэнта выбаршчыкаў. У Гомельскай прагаласавалі 60,09 працэнта. "Выбары ва ўсіх акругах Гомельскай вобласці таксама адбыліся", - адзначыў Вадзім Іпатаў.

У Мінскай вобласці яўка склала 56,65 працэнта, у Гродзенскай - 56,27 працэнта, у Брэсцкай - 52,09 працэнта. У Мінску прагаласавалі 44,57 працэнта выбаршчыкаў.

Шэраг выбарчых участкаў ужо закрыўся, напрыклад, у Мінскай вобласці такіх 31, у Магілёўскай - 36, сказаў намеснік старшыні ЦВК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі