Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зніжэнне ўзроўню занятасці недапушчальнае - Лукашэнка

Прэзідэнт 19.04.2019 | 13:33

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зніжэнне ўзроўню занятасці недапушчальнае, прыярытэтнай застаецца задача стварэння новых рабочых месцаў, асабліва высокапрадукцыйных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на праблему працаўладкавання і магчымасць грамадзян знайсці добрую работу. "Зніжэнне ўзроўню занятасці насельніцтва або скарачэнне колькасці рабочых месцаў недапушчальнае ні па якой прычыне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - А ўсе, хто іх стварае, атрымаюць усямерную падтрымку на любым узроўні".

Стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў застаецца прыярытэтнай задачай, за выкананне якой адказвае ўся вертыкаль улады, дадаў Прэзідэнт.

На думку кіраўніка дзяржавы, адным з рашэнняў праблемы занятасці можа стаць мабільнасць рабочай сілы ў межах краіны. "У гэтым пытанні неабходны сістэмныя прапановы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але трэба і самім праяўляць ініцыятыву, каб знайсці сябе на рынку працы".

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю, якія жадаюць актыўна працаваць, нягледзячы на цяжкасці са здароўем. "Асноўныя задачы тут дзве: стварыць сістэму дадатковых стымулаў для наймальніка, які працаўладкоўвае такіх людзей, і дапамагчы знайсці работу канкрэтнаму чалавеку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я назваў бы яшчэ трэцюю: жаданне ўсіх нас падтрымаць такіх людзей. Упэўнены: калі б на месцах старшыні выканкамаў, сельскіх Саветаў, кіраўнікі гарадоў бачылі людзей з абмежаванымі магчымасцямі (а іх не так ужо і многа ў краіне) і балелі за іх, як за сваіх дзяцей, яны ўсе былі б працаўладкаваны і нармальна жылі".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.