Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Зацверджаны склад аргкамітэта па святкаванні 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў ВАВ

Прэзідэнт 16.10.2018 | 13:02

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ нумар 408 аб зацвярджэнні складу Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па святкаванні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узначаліў аргкамітэт прэм'ер-міністр Сяргей Румас. У яго склад увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, Беларускага саюза афіцэраў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і іншых арганізацый.

Указам таксама зацверджана палажэнне аб аргкамітэце і план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні названых юбілейных дат. Яны накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця ветэранаў, рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, патрыятычнае выхаванне моладзі.

"Падпісанне дакумента дасць магчымасць правесці святкаванне 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на высокім арганізацыйным узроўні, будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню грамадзян, захаванню памяці аб подзвігу беларусаў і савецкага народа ў разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.