Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2022, 10:15

"Заставайцеся лепшым прыкладам для тых, хто ідзе за вамі". Лукашэнка павіншаваў піянерыю са 100-годдзем

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам фестывалю "Тэрыторыя дзяцінства", прысвечанага 100-годдзю ўтварэння піянерскага руху. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Шчыра віншую вас са знамянальным юбілеем - 100-годдзем піянерскага руху. Вы прадаўжаеце слаўны шлях адной з самых магутных дзіцячых арганізацый у свеце, якая з'яднала ў пачатку мінулага стагоддзя хлапчукоў і дзяўчат - прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і культур, якія гаварылі на розных мовах, але аб'яднаны самымі высакароднымі памкненнямі", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што першыя піянеры пакінулі багатую спадчыну, якая стала часткай гісторыі Беларусі: "Гэта прыклады актыўнага ўдзелу ў жыцці сваёй краіны і бескарыслівай дапамогі людзям, шчырага патрыятызму і гераічных подзвігаў, здзейсненых у гады Вялікай Айчыннай вайны".

"Сёння, захоўваючы традыцыі піянерыі, упісваючы ў летапіс руху новыя дасягненні і падзеі, вы звязваеце лёсы мінулых і будучых пакаленняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў беларускім піянерам за цеплыню і ўвагу, якімі яны акружаюць ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, за беражлівае стаўленне да гістарычнай памяці, мемарыялаў і помнікаў, за крэатыўнасць і яркія ідэі, якімі яны напаўняюць будні і святы.

"Будзьце заўсёды дастойныя сваіх папярэднікаў і заставайцеся лепшым прыкладам для тых, хто ідзе за вамі", - даў наказ Прэзідэнт, а таксама пажадаў удзельнікам піянерскага руху моцнага здароўя, творчай энергіі і новых поспехаў у пачынаннях на карысць роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі