Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2020, 20:13

Заснаваны юбілейны медаль да 100-годдзя крымінальна-выканаўчай сістэмы

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заснаваны медаль "100 гадоў крымінальна-выканаўчай сістэме". Адпаведны ўказ нумар 251 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

З'яўленне ўзнагароды прымеркавана да юбілею стварэння сістэмы органаў і падраздзяленняў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў.

На адным баку медаля размешчана васьміканцовая ордэнская зорка, а ў цэнтры - шчыт са стылізаванай выявай Пішчалаўскага замка.

Медалём будуць узнагароджваць дзеючых супрацоўнікаў, грамадзянскі персанал і ветэранаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС, а таксама службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Беларусі і замежных дзяржаў за аказанне садзейнічання ў выкананні ўскладзеных на крымінальна-выканаўчую сістэму задач.

Заснаванне юбілейнага медаля стане дадатковым стымулам для ўзорнага выканання службовага абавязку супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і будзе садзейнічаць умацаванню гістарычных традыцый сістэмы органаў і падраздзяленняў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Гэта таксама падкрэсліць асаблівую ролю органаў і падраздзяленняў пенітэнцыярнай сістэмы ў барацьбе са злачыннасцю, выпраўленні асуджаных і прафілактыцы злачынстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі