Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2021, 09:03

"З імі па-добраму немагчыма" - Лукашэнка аб правакацыях і спробах Захаду ўдушыць Беларусь

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў загадзя спланаванай правакацыяй інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair, які 23 мая рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але прызямліўся ў аэрапорце Мінска пасля паведамлення аб узрыўным устройстве на борце. Аб гэтым ён заявіў 19 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заявы на прадмет таго, што менавіта беларускі бок змяніў маршрут руху самалёта Ryanair, з'яўляюцца сур'ёзным фэйкам: "Мы нікога не прымушалі да пасадкі ў Мінску і маршруты не мянялі. Гэта было рашэнне, я так разумею, пілота самалёта і гаспадароў гэтага борта. Па ўсіх міжнародных правілах, ведамасных інструкцыях мы не прымалі і не мелі права прымаць рашэнне аб пасадцы гэтага самалёта ў Мінску".

"Згодна з міжнародымі правіламі і правіламі ICAO (Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі. - Заўвага БЕЛТА) мы маглі прапаноўваць сваю дапамогу, што мы і зрабілі ў гэтых умовах. А рашэнне прымаў пілот. Ён развярнуўся за дзве хвіліны ад вільнюскага аэрадрома. Развярнуў самалёт і яшчэ 15-17 хвілін ляцеў над Беларуссю, каб ажыццявіць вымушаную пасадку ў Мінску, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вось галоўнае пытанне: чаму пілот прыняў такое рашэнне і не пасадзіў самалёт у порце назначэння? На яго ніхто не адказаў да гэтага часу. Нам усё зразумела. Але тыя, хто гэту кашу заварыў, яны нам на гэта пытанне не адказалі. І, напэўна, ні вы, інфармаваны журналіст і вашы калегі, ні грамадскасць на Захадзе, ды і ў Беларусі, мы не пачулі пілота і адказы на пытанні, якія цікавяць журналістаў і міжнародную грамадскасць па гэтай справе".

Прэзідэнт адзначыў: калі хтосьці прад'явіць факты, што менавіта беларускі бок прымусіў самалёт да пасадкі, то "мы папросім прабачэння перад усім светам за такое дзеянне".

"Падзеі з самалётам - гэта загадзя спланаваная правакацыя. Вы, напэўна, заўважылі, што гэты самалёт не паспеў яшчэ прызямліцца ў Мінску, як пасыпаліся абвінаваўчыя заявы. Гэта быў выхадны дзень, калі ўся Еўропа адпачывае, асабліва еўрапейскія чыноўнікі. Але, тым не менш, яшчэ не паспеў прызямліцца самалёт, усе пачалі гвалтам крычаць пра пірацтва беларускага боку. Усё было падрыхтавана. Ім патрэбна была гэта правакацыя. І падзеі пасля гэтага сведчаць аб тым, для чаго патрэбна была гэта правакацыя: каб зрабіць чарговыя крокі па ўдушэнні Беларусі, не дапусціць яе далейшага развіцця. Нам зразумела прычына гэтых дзеянняў з боку калектыўнага Захаду", - упэўнены беларускі лідар.

Што датычыцца затрымання Рамана Пратасевіча, які знаходзіўся на борце самалёта, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ён быў толькі адным больш як з сотні іншых пасажыраў.

"Хтосьці папракае беларускія спецслужбы, што яны затрымалі Рамана Пратасевіча ў аэрапорце. Слухайце, дык яны ж самі (тыя, хто папракае. - Заўвага БЕЛТА), як ён гаварыў, яго злілі. Яны нас праінфармавалі, што ён знаходзіцца сярод гэтых пасажыраў, калі ўжо самалёт сеў у аэрапорце. Мы яго ідэнтыфікавалі. І, зразумела, на яго была ўзбуджана ў Беларусі крымінальная справа, таму ён і быў затрыманы, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы хочам атрымаць адказ, хто праінфармаваў беларускія праваахоўныя органы па справе Рамана Пратасевіча. Мы гэта ведаем. Але мы хочам, каб тыя адказалі, хто гэта арганізоўваў. І Раман таксама гэта ведае. Ён пра гэта сказаў".

У якасці яшчэ аднаго аргумента кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь знаходзілася і знаходзіцца не ў тым становішчы, каб узбударажыць увесь свет парушэннем міжнародных норм і правоў. "Гэта сабе могуць дазволіць у Амерыцы, што яны і робяць. Яны растапталі ўсялякія міжнародныя нормы. Трэба ім разбамбіць Ірак - яны яго разбамбілі, трэба знішчыць Блізкі Усход - яны яго знішчылі, трэба было паставіць на калені Афганістан - яны яго паставілі і пайшлі адтуль. Гэта яны сабе могуць дазволіць. Ну, магчыма, маглі б дзейнічаць з прычыны сваёй моцы Кітай, Расія - магутная ў ваенных адносінах краіна. Але не мы. Мы ведаем сваё месца", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калектыўны Захад на чале з Вашынгтонам не могуць дазволіць Беларусі быць суверэннай і незалежнай дзяржавай. "А мы гаворым аб тым, што гэта наша права быць суверэннымі і незалежнымі і вызначаць сваю палітыку, не перашкаджаючы нікому. І мы дабіваемся гэтага права, мы яго абараняем і будзем абараняць", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт упэўнены, што калі б не было інцыдэнту з самалётам і затрыманнем Рамана Пратасевіча, то на Захадзе прыдумалі б нешта іншае. "Мы ў гэтым ужо абсалютна ўпэўнены. Гэта не проста логіка. Факты апошніх падзей і факты, якія мы маем цяпер, пасля прызямлення самалёта ў Мінску і затрымання Рамана Пратасевіча, сведчаць аб тым, што прыдумалі б нешта іншае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён упэўнены: пытанне зусім не ў самалёце і Пратасевічы, а ў тым, што ў апанентаў не атрымалася ажыццявіць у Беларусі чарговую каляровую рэвалюцыю, якіх ужо нямала было ў свеце. "Гэта была чарговая правакацыя, каб выйсці на больш сур'ёзны этап удушэння Беларусі. Такі метад яны выбралі. Калі б гэты метад для ўвядзення эканамічных санкцый і пачатку гібрыднай вайны супраць Беларусі не атрымаўся, яны ажыццявілі б іншы. Што яны і робяць сёння", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адказваючы на пытанне, хто можа стаяць за такімі правакацыямі, хто ў іх зацікаўлены і ініцыюе, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "За правакацыямі перш за ўсё, гэта нам абсалютна вядома, стаяць ЗША, іх спецслужбы і не толькі. Перш за ўсё гэты парадак дня фарміруюць там палітыкі, а спецслужбы - выканаўцы. Таму што заказаць забойства Прэзідэнта і журналістаў, значных грамадзян Беларусі, учыніць тэрарыстычныя акты магчыма толькі са згоды вышэйшага кіраўніцтва той ці іншай краіны. Вынанаўцы або краіны, з якіх ажыццяўляецца выкананне гэтых мерапрыемстваў, мы іх таксама ведаем - гэта Літва, часткова Латвія, перш за ўсё Польшча і Украіна".

"Апошнім часам мы бачым кіраўніцтва тэрарыстамі, якія дзейнічаюць у Беларусі, з боку Германіі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Разумееце, з імі па-добраму немагчыма. З імі немагчыма паводле закона. Дэмакратыя, правы чалавека, права міжнароднае - гэта ўсё словы. Мы зусім нядаўна пры спробе ўчынення тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Беларусі і забойства журналістаў, вашых калег, і плануемых акцый затрымалі вялікую колькасць людзей. Мы высветлілі, адкуль імі кіравалі - з тэрыторыі Германіі. Мы гэтыя факты перадалі немцам - кіраўніцтву Германіі - для прыняцця мер згодна з міжнароднымі нормамі. І што, вы думаеце, нам да гэтага часу адказалі? Не, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - З боку збеглых беларусаў, апазіцыянераў заўзятых, нават не апазіцыянераў, а экстрэмістаў, тэрарыстаў, якія сядзяць у Літве і ў Польшчы, спланаваны чарговыя правакацыі супраць Беларусі тэрарыстычнага характару. Мы такія факты накіравалі праваахоўным органам Літвы і Польшчы, каб нам выдалі гэтых арганізатараў або судзілі іх. Вы думаеце, былі якія-небудзь дзеянні з боку кіраўніцтва Літвы і Польшчы? Не, наадварот, нагнятаецца сітуацыя. Таму з імі на чалавечай мове, на мове права дарэмна размаўляць. Ды вы і самі не горш за мяне гэта ведаеце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі