Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2024, 09:00

Лукашэнка - работнікам культуры: рабіце ўсё магчымае, каб праслаўляць цудоўную і непаўторную Беларусь

Фота з архіва
Фота з архіва
13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Нацыянальная культура - бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад'емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што на працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. "Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Вельмі важнай, паводле яго слоў, з'яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое аб'ядноўвае і дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, вучыць праўдзе і справядлівасці, служэнню сваёй Радзіме.

"Упэўнены, што і надалей вы будзеце рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць квітнела новымі імёнамі, праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь - зямлю пад белымі крыламі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Жадаю вам здароўя, поспехаў, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту".

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Нацыянальная культура - бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад'емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне.

На працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны.

Вельмі важнай з'яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое аб'ядноўвае і дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, дае кірункі на будучыню, вучыць праўдзе і справядлівасці, служэнню сваёй Радзіме.

Упэўнены, што і надалей вы будзеце рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць квітнела новымі імёнамі, праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь - зямлю пад белымі крыламі.

Жадаю вам здароўя, поспехаў, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка,
13 кастрычніка 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі