ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2022, 11:29

"Вельмі смачна. Вельмі!" Лукашэнка азнаёміўся з вытворчасцю сыроў у Паставах

5 жніўня, Паставы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі ў Паставы наведаў мясцовы малочны завод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на прадпрыемстве азнаёміўся з працэсам вытворчасці сыроў, а таксама прадэгуставаў некалькі відаў прадукцыі.

"Вельмі смачна. Вельмі!" - падзяліўся Аляксандр Лукашэнка сваімі ўражаннямі.

На заводзе Прэзідэнту таксама прадэманстравалі новыя каўбасныя вырабы з ялавічыны ад Глыбоцкага мясакамбіната. "Усё можам зрабіць!" - ацаніў кіраўнік дзяржавы.

"І смачна!" - дадаў губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін.

На базе Пастаўскага малочнага завода створана аграпрамысловае аб'яднанне з 6 арганізацый (усяго па Віцебскай вобласці інтэграцыйным эксперыментам ахоплена 137 арганізацый). За студзень-ліпень па аб'яднанні атрымана звыш Br100 млн выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, што на трэць больш за мінулагодні ўзровень. Рэнтабельнасць продажаў склала практычна 15 працэнтаў.

Пастаўскі малочны завод пачаў работу ў 1963 годзе як завод сухога абястлушчанага малака. Але першыя архіўныя звесткі аб наяўнасці ў горадзе прадпрыемства па перапрацоўцы малака сустракаюцца яшчэ ў даваенных крыніцах. Таму датай нараджэння завода па перапрацоўцы малака прынята лічыць 1 ліпеня 1939 года.

У канцы 80-х прадпрыемства перадалі Глыбоцкаму малочнакансерваваму камбінату ў якасці вытворчага ўчастка, дзейнасць якога заключалася ў прыёмцы малака ад гаспадарак.

У 2013 годзе на заводзе з'явілася вытворчасць цвёрдых сыроў. Цяпер гэта прадукцыя асноўная ў структуры вытворчасці: на выпуск сыроў прыпадае больш за 72 працэнты. Яшчэ практычна 14 працэнтаў - гэта вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыі, 10,4 працэнта - масла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі