Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2017, 15:40

Усебеларускі з'езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя да гэтага дня - Лукашэнка

1 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Першы Усебеларускі з'езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя да гэтага дня. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якое ён накіраваў гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі "Падзеі 1917 года ў гістарычных лёсах Беларусі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прывітанне зачытаў сёння ўдзельнікам канферэнцыі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. "Падзеі 1917 года садзейнічалі імкненню беларусаў жыць у сваім доме. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, выявілася ў скліканні I Усебеларускага з'езда. Гэты народны сход прадэманстраваў важнейшыя каштоўнасці, значныя для нас да гэтага дня: свая дзяржава, яе сацыяльны характар і той факт, што толькі народ, яго воля, калектыўны розум і лідары могуць стаць сапраўднай крыніцай незалежнасці", - гаворыцца ў прывітанні.

"Звяртаючыся на Усебеларускіх народных сходах да меркавання тых, хто сваёй працай стварае нашы багацці, бачым і другі ўрок гісторыі нашай дзяржаўнасці: толькі адзінства ўсіх нас, усяго нашага беларускага народа з'яўляецца гарантам выбару і захавання самастойнага шляху развіцця", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На Усебеларускім з'ездзе ў 1917 годзе выразна прагучала фундаментальная ідэя - стварэнне свайго ўніверсітэта. "Сёння мы яшчэ больш разумеем, што без адукацыі, без навукі мы не зможам умацаваць незалежнасць нашай дзяржавы. Бо асноўная яе мэта - стварэнне не толькі матэрыяльных, але і духоўных асноў для развіцця Чалавека", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў прывітанні пажадаў удзельнікам канферэнцыі плённых дыскусій, здароўя, творчасці і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі