Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 чэрвеня 2020, 09:09

Удасканалены парадак правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў указ нумар 182, якім унесены змяненні ў асобныя палажэнні ўказа нумар 178 ад 27 сакавіка 2008 года "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам спрошчаны парадак дэкларавання тавараў, па якіх мытныя аперацыі не праводзяцца. У прыватнасці, прадугледжана падача статыстычнай дэкларацыі адзін раз у месяц па адным і больш фактах адгрузак (паставак) тавараў у рамках знешнегандлёвага дагавора, калі агульны кошт складае суму, эквівалентную 3 тыс. еўра і больш. Раней такая дэкларацыя прадстаўлялася пры суме ад 1 тыс. еўра і больш не пазней як за 7 рабочых дзён з даты адгрузкі (паступлення) тавараў. Акрамя таго, выключана норма аб правядзенні перыядычнага статыстычнага дэкларавання. Гэта значыць, замест двух дакументаў (статыстычная і перыядычная статыстычная дэкларацыя) прадстаўляецца адзін - статыстычная дэкларацыя.

Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць скарачэнню затрат юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на падрыхтоўку статыстычных дэкларацый мытнымі прадстаўнікамі і паслугі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па перадачы такіх дэкларацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі