Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уносяцца змяненні ў статут Нацыянальнага банка Беларусі. Гэта прадуглежана ўказам нумар 345, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці Нацбанка і прадугледжвае карэкціроўку ўказа ад 13 чэрвеня 2001 года нумар 320 "Аб зацвярджэнні Статута Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь".
Заканадаўча замацавана каардынуючая роля Нацыянальнага банка ў дзейнасці дзяржаўных органаў, банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, а таксама іншых арганізацый у рамках выканання ўскладзеных на яго функцый.
Указам замацаваны паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па вызначэнні парадку адкрыцця і спынення дзейнасці філіялаў замежных рэйтынгавых агенцтваў на тэрыторыі Беларусі.
Вызначана, што формай работы праўлення з'яўляецца пасяджэнне, канкрэтызаваны спосабы яго правядзення.
Статут таксама дапаўняецца палажэннем, у адпаведнасці з якім Нацбанк надзяляецца аналагічнымі з Саветам Міністраў паўнамоцтвамі прымаць нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для рэалізацыі задач і функцый, ускладзеных на яго заканадаўчымі актамі, без спецыяльнага замацавання паўнамоцтваў на прыняцце канкрэтнага акта.-0-