Сцяг Пятніца, 15 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2026, 13:35

Лукашэнка прапанаваў звязаць Лагойск з Мінскам чыгуначным транспартам 

Фота з архіва
Фота з архіва
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў звязаць Лагойск з Мінскам чыгуначным транспартам, каб развіваць горад як спадарожнік сталіцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па Лагойску мы гаворым, што гэта спадарожнік Мінска. Трэба нейкую, можа, чыгуначную нітку правесці. Я паглядзеў. Можа, нават па абочыне ў адзін бок і ў другі пакласці рэйкі і пусціць… Нешта трэба рабіць. Трэба закончыць у Мінску ўсякае жыллёвае будаўніцтва і ва ўсіх гэтых спадарожніках будаваць жыллё. Людзі за 20-30 мінут у Мінску. Адпрацавалі - назад вярнуліся. Але гэта асобная размова", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што трэба дакладна вызначыцца, дзе ў раёнах будуць развіваць аграгарадкі. "Думаю, што на гэтым можна спыніцца. Вызначыліся, дзе будуць аграгарадкі. І развіваць іх, будаваць", - адзначыў ён.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі