Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2021, 10:23

"У космасе з вамі часцінка нашай краіны". Лукашэнка павіншаваў касманаўта Алега Навіцкага з 50-годдзем

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта Алега Навіцкага з 50-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сваё жыццё Алег Навіцкі прысвяціў пілатуемай касманаўтыцы і яго асабісты ўклад у вывучэнне і асваенне калязямной прасторы немагчыма пераацаніць.

"З'яўляючыся сапраўдным патрыётам, вы пастаянна падтрымліваеце сувязь з Радзімай, задаяце каштоўнасныя арыенціры для маладога пакалення, - гаворыцца ў віншаванні. - Сімвалічна, што юбілей вы адзначаеце на арбіце. Па добрай традыцыі ў космасе з вамі часцінка нашай краіны - Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алегу Навіцкаму добрага здароўя, шчасця і новых дасягненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі