ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2017, 13:20

У Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй

21 сакавіка, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аднаго з работнікаў аб прычынах актывізацыі апошнім часам так званай пятай калоны і розных апазіцыйных структур, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Як паказала рэчаіснасць, яны не спалі (асобныя), яны паціху рыхтаваліся на выпадак, выбіралі момант".

"Яны не толькі не спалі. Мы ўжо некалькі дзясяткаў затрымалі (не тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэніраваліся ў лагерах са зброяй. Дарэчы, адзін з лагераў быў у раёне Бабруйска і Асіповіч. Астатнія лагеры - ва Украіне. Па-мойму, у Літве ці ў Польшчы (не буду сцвярджаць, але недзе там), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Грошы ішлі праз Польшчу і Літву да нас. Мы літаральна ў гэтыя гадзіны затрымалі пару дзясяткаў баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй".

Прэзідэнт адзначыў, што ў далейшым грамадскасці будзе прадстаўлена больш шырокая інфармацыя аб гэтым факце. Ён таксама расказаў аб тым, як праваахоўнікам удалося даведацца аб існаванні такіх планаў. "Дзякуй, што ёсць беларусы і беларускі сапраўдныя, якія, знаходзячыся за мяжой - у Еўрасаюзе, папярэдзілі нас. Жанчына прыйшла ў пасольства і папярэдзіла, афіцыйна напісала пісьмо: рыхтуецца правакацыя. І мы пачалі разбірацца. І сапраўды выйшлі на вельмі цікавыя рэчы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер трэба дэталёва разабрацца, адкуль паступалі грошы, хто займаўся падрыхтоўкай, з якіх краін прыехалі адпаведныя людзі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды гатовы спыняць любую проціпраўную дзейнасць і бандытызм. "Беларусы хочуць жыць спакойна і гадаваць дзяцей. Нікому гэта вайна не патрэбна, і я яе дапусціць не магу. Трэба будзе - у першай шарэнзе пайду з усімі блізкімі і роднымі. Але краіну мы на ганьбу нікому не аддадзім", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Спроба прарыву праз дзяржграніцу прадухілена ў раёне пункта пропуску "Аляксандраўка"Спроба прарыву праз дзяржграніцу прадухілена ў раёне пункта пропуску "Аляксандраўка"
У 1.45 20 сакавіка на ўезд у Беларусь з Украіны ажыццёўлена спроба прарыву праз дзяржаўную граніцу ў пункце пропуску "Аляксандраўка" аўтамабіля маркі "Джып".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі