Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 снежня 2021, 12:48

У Беларусі заснаваны эмблема і сцяг Міністэрства энергетыкі

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 506 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Яго выданне прымеркавана да Дня энергетыка (22 снежня). У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца заснаванне эмблемы і сцяга Міністэрства энергетыкі, зацвярджэнне палажэнняў аб названых геральдычных сімвалах, а таксама іх апісанняў і выяў. Распрацоўка ажыццяўлялася з улікам правіл геральдыкі і ключавых функцый ведамства.

Эмблема ўяўляе сабой круг, падзелены па цэнтры на тры сектары ў выглядзе лопасцей турбіны. У сектарах адлюстраваны градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, полымя і апоры лініі электраперадачы. Верхняя частка эмблемы ўвянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь і абрамлена беларускім арнаментам.

Сцяг узнаўляе выяву эмблемы, размешчанай на прамавугольным палотнішчы белага колеру.

Заснаванне адпаведных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства энергетыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі