Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2021, 16:17

У Беларусі вызначылі арганізацыі, якія маюць права на ўласны сцяг

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў указ нумар 258 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце вызначаны пералікі органаў і арганізацый, якія маюць права на заснаванне сцягоў, і асоб, упаўнаважаных на нашэнне форменнага адзення.

Паколькі сцяг з'яўляецца сімвалам гонару, доблесці і славы (воінскай або працоўнай), у пералік уключаны ўсе ведамствы, у якіх сёння ёсць заснаваныя сцягі, а таксама шэраг дадатковых структур для іх магчымага заахвочвання за асаблівыя заслугі перад краінай. Сярод іх урад, абедзве палаты парламента, Канстытуцыйны суд, Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі, іншыя дзяржорганы і арганізацыі.

Згодна з указам асобамі, упаўнаважанымі на нашэнне форменнага адзення, з'яўляюцца суддзі, пракурорскія работнікі, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваенізаваных структур, службаў інкасацыі банкаў, сувораўцы, кадэты і іншыя. Форменнае адзенне падкрэслівае асаблівы статус такіх асоб і ўказвае на іх службовую або іншую ведамасную прыналежнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі