Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 17:29

У Беларусі вызначаны амаль 22 тыс. участкаў пад будаўніцтва прыватнага жылля ў вёсцы

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны амаль 22 тыс. участкаў пад будаўніцтва прыватнага жылля ў вёсцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў: для жадаючых будаваць прыватнае жыллё ў вёсцы створаны адпаведныя ўмовы. "На 75 працэнтах тэрыторыі краіны атрымаць участак не з'яўляецца праблемай. Кадастравы кошт зямлі там ніжэйшы за Br100 за сотку. Вызначаны амаль 22 тыс. свабодных участкаў, якія можна набыць хоць сёння", - сказаў ён. Пры гэтым адзначыў вялікі патэнцыял у старых пустуючых хутарах і вёсачках, землі якіх можна атрымаць практычна бясплатна. Аднак у гэтым напрамку, адзначыў кіраўнік дзяржавы, пакуль не відаць работы райвыканкамаў, і асабліва - сельвыканкамаў. "Асаблівы кантроль", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, сюды прыязджаюць людзі з Расіі, Украіны, заходніх краін, "каб жыць на гэтых участачках". Між тым беларусы не дастаткова актыўныя ў гэтым плане. "Да паўгектара можна ў вёсцы атрымаць. Не сабе, дык дзецям застанецца", - сказаў ён, парэкамендаваўшы праехаць па краіне, набыць такі ўчастак, добраўпарадкаваць яго.

"Мы прынялі самыя радыкальныя рашэнні па зносе старых і закінутых дамоў у вёсках. Асаблівы кантроль", - паўтарыў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівы акцэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў на тым, што землі сельгаспрызначэння і ляснога фонду непарушныя. Гэта ўласнасць і галоўны здабытак народа, удакладніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі