Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2021, 18:30

У Беларусі ствараецца сістэма грамадскіх інспектараў. Хто імі можа стаць і чым яны будуць займацца

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 339 "Аб грамадскіх інспектарах", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю ствараецца сістэма грамадскіх інспектараў. Імі могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях садзейнічаць кантралюючым органам. Грамадскія інспектары будуць выконваць названыя функцыі на грамадскіх пачатках у вольны ад асноўнай работы або вучобы час.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія аб'яднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да работы ў якасці грамадскіх інспектараў, у тым ліку для выканання сацыяльна значных задач, напрыклад маніторынгу цэн на тавары першай неабходнасці, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.

Метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю грамадскіх інспектараў будзе ажыццяўляць Камітэт дзяржаўнага кантролю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі