Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2021, 17:19

У Беларусі прыняты дадатковыя меры, каб выключыць бескантрольны вываз пілапрадукцыі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прыняты дадатковыя меры, накіраваныя на выключэнне бескантрольнага вывазу драўніны з нізкай ступенню перапрацоўкі. Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 5, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дэкрэт таксама накіраваны на стварэнне роўных умоў для ўсіх удзельнікаў рынку пілапрадукцыі і фарміраванне справядлівых рыначных цэн. Ім карэкціруецца дэкрэт ад 7 мая 2012 года нумар 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці".

Падпісаным дакументам адмяняецца норма аб вызваленні суб'ектаў гаспадарання ад абавязковага заключэння здзелак па экспарце пілапрадукцыі і шчэпак на біржавых таргах.

Дэкрэт уступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі