Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2022, 17:43

У Беларусі павялічаны ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак. Ён будзе як у краінах ЕАЭС

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 142, якім унесены карэкціроўкі ва ўказ нумар 360 ад 21 ліпеня 2014 года "Аб перамяшчэнні тавараў для асабістага карыстання". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Што мяняецца?

Дакументам прадугледжана, што дзеючыя ў Беларусі нормы бяспошліннага ўвозу тавараў, што перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўляюцца перавозчыкам фізічным асобам, прыраўнаваны да норм, якія прымяняюцца ва ўсіх астатніх дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза.

А як у ЕАЭС?

Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 11 сакавіка гэтага года ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб быў павялічаны з 200 еўра да 1 тыс. еўра для тавараў, перавозімых перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях. Але гэта мера часовая і будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2022 года.

Калі кошт пасылкі перавышае ўстаноўленае абмежаванне або яе вага складае больш за 31 кг, неабходна будзе заплаціць пошліну ў памеры 15 працэнтаў ад кошту заказу, але не менш як 2 еўра за 1 кг.

Якія нормы ўстаноўлены ў Беларусі?

Паводле новага ўказа, у адносінах да тавараў, якія паступілі ў міжнародных паштовых адпраўленнях пражываючым у Беларусі фізічным асобам, будуць прымяняцца нормы бяспошліннага ўвозу ЕАЭС у тым выпадку, калі іх памер не перасягне да 1 кастрычніка 2022 года 1 тыс. еўра і 31 кг, пасля 1 кастрычніка 2022 года - 200 еўра і 31 кг.

Да гэтага часу ад выплаты пошліны вызваляліся пасылкі з-за мяжы для фізасоб коштам да 22 еўра і вагой да 10 кг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі