Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2021, 18:05

Перагаворы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы доўжыліся больш за 5 гадзін

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Сочы доўжыліся 5 гадзін 15 хвілін. Такія даныя прыводзіць Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Сочы сёння ў другой палавіне дня пасля сустрэчы ў Мінску з удзельнікамі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

У пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін традыцыйна абмяняліся заявамі, прывітаўшы адзін аднаго, адзначыўшы рост супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў розных сферах і выказаўшы надзею на замацаванне станоўчых трэндаў. Кіраўнік беларускай дзяржавы праінфармаваў свайго калегу аб сітуацыі вакол інцыдэнту з самалётам Ryanair. Ён выказаў упэўненасць, што ўдасца пераадолець выклікі, якія ўзніклі.

На нейкім этапе перагавораў лідары краін вырашылі іх прадоўжыць за рабочай вячэрай. "Нашы крыніцы паведамляюць: рабочая вячэра Лукашэнкі і Пуціна прадаўжаецца - у гэтыя хвіліны прэзідэнты п'юць чай. Увогуле размова доўжыцца ўжо дзве з паловай гадзіны...", - гаворыцца ў інфармацыі "Пула Першага", апублікаванай у палове дзявятага вечара.

Выступаючы 26 мая ў парламенце, кіраўнік беларускай дзяржавы абазначыў перагаворны парадак дня: у цэнтры ўвагі будуць эканоміка, рэалізацыя сумесных праектаў у розных сферах, а таксама рэагаванне на знешні націск і санкцыйную палітыку.

Са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама планавалі абмеркаваць далейшыя крокі і работу ўрадаў дзвюх краін па развіцці інтэграцыі на пляцоўцы Саюзнай дзяржавы, звераць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях на двухбаковым трэку супрацоўніцтва, абмяняюцца думкамі па міжнароднай тэматыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі