Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2021, 14:31

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у Санкт-Пецярбургу

29 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна праходзіць у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці месца для правядзення сустрэчы выбраны Канстанцінаўскі палац у Стрэльне. Як паведамлялася БЕЛТА, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Telegram-канал "Пул Першага" ўдакладняе, што пакуль лідары размаўляюць у рабочым кабінеце.

Перад пачаткам сустрэчы Уладзімір Пуцін заехаў на машыне за Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнікі дзяржаў пасля сустрэчы таксама плануюць згуляць у хакей.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Лідары краін мелі магчымасць працяглы час паразмаўляць і ў нефармальнай абстаноўцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі