Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2021, 10:41

Стварэнне ўпаўнаважанага органа па абароне персанальных даных абмяркоўваецца ў Лукашэнкі

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне ўпаўнаважанага органа па абароне персанальных даных абмяркоўваецца ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Гэта адно з пытанняў, якія вынесены сёння на нараду кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў маі бягучага года быў прыняты закон, які накіраваны на забеспячэнне і абарону правоў грамадзян пры апрацоўцы іх персанальных даных. "Як лічаць урад і Аператыўна-аналітычны цэнтр, для практычнай рэалізацыі закона і належнага кантролю ў гэтай сферы неабходна стварыць асобную структуру", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запатрабаваў далажыць аб выніках усебаковай прапрацоўкі гэтага пытання: якія варыянты вывучаліся і што прапануецца зрабіць у гэтым напрамку, таксама з улікам міжнароднай практыкі. "І, самае галоўнае, нашы магчымасці", - заўважыў Прэзідэнт.

"Чаму не разглядаецца пытанне ўскладання функцый па абароне персанальных даных на адзін з існуючых у краіне органаў?" - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі