Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2021, 15:52

Санкцыі, сцяна на граніцы, бежанцы і саюз з Расіяй. Раскрыты падрабязнасці інтэрв'ю Лукашэнкі турэцкаму тэлеканалу

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы падрабязнасці інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, паведамляе БЕЛТА.

Як інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", у ліку пытанняў, якія закраналіся ў інтэрв'ю, узнімалася тэма міграцыйнага крызісу - быў дадзены адказ на абвінавачанні і распаўсюджаныя фэйкі. Кіраўнік дзяржавы расказаў, чаму на Беларусь аказваюць націск, і ці лічыць ён менавіта ЗША адказнымі за крызіс на граніцы.

Размова таксама ішла аб планах Польшчы па будаўніцтве сцяны на граніцы з Беларуссю. Адказаў кіраўнік дзяржавы і на пытанне аб тым, як ідуць перагаворы з ЕС па вырашэнні крызісу, і што будзе з тымі бежанцамі, якія захочуць застацца ў Беларусі.

Яшчэ адна тэма - санкцыі і далейшыя магчымыя меры ў адказ.

Не абмінулі ў час інтэрв'ю і пытанне саюзнага будаўніцтва з Расіяй. Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні аб планах, тэрмінах і перспектывах, а таксама ці будзе ў выніку гэты саюз падобны да ЕС.

Акрамя таго, гучала тэма Турцыі як у адносінах да праблематыкі з бежанцамі, так і статусу Прэзідэнта гэтай краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў мусульманскім свеце. Узнімаліся пытанні, якія датычацца беларуска-турэцкіх адносін, абвінавачанняў у адрас турэцкай авіякампаніі.

Як паведамлялася БЕЛТА, у якасці інтэрв'юера выступіла журналіст і вядучая тэлеканала TRT Haber Ніса Эфендзіаглу.

Турэцкая тэлерадыёкампанія TRT, або Фонд турэцкага радыё і тэлебачання, створана ў 1964 годзе для вяшчання ад імя турэцкай дзяржавы і да 1990-х гадоў заставалася адзінай на тэрыторыі Турцыі. На сённяшні дзень мае шырокую сетку тэле- і радыёканалаў на розную тэматыку, якія вяшчаюць на краіны Еўропы, Блізкага Усходу, Афрыкі, Азіі, Аўстралію. У структуру TRT уваходзяць 14 тэлевізійных каналаў, у тым ліку 6 нацыянальных, а таксама 3 міжнародныя, 16 радыёканалаў нацыянальнага і рэгіянальнага ахопу і два замежныя. Навіны таксама публікуюцца на 41 мове на інтэрнэт-сайце тэлерадыёкампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі