Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2021, 14:54

Распрацоўваемую ў Беларусі вакцыну ад каранавіруса можна будзе аператыўна прыстасаваць да любога штама - Лукашэнка

 13 жніўня, Рагачоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Вакцыну ад каранавіруса, што распрацоўваецца ў Беларусі, можна будзе аператыўна прыстасаваць да любога штама. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў аграгарадку Ціхінічы Рагачоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзем прыстасоўваць вакцыну пад будучыя хваробы. Мы вырабляем вакцыну такую, каб прыстасаваць яе да любога змянення, да любога штама гэтага віруса'", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні адпаведныя пытанні разглядаліся на нарадзе ў Віцебскім раёне пры наведванні прадпрыемства, дзе будуць вырабляць айчынную вакцыну. "Як мы зрабілі выснову, мы яшчэ доўга будзем жыць з гэтай заразай. А таму трэба рыхтавацца і краіну да гэтага рыхтаваць. Адсюль вытворчасць уласных лякарстваў і вакцын, каб засцерагчы людзей", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт расказаў, што ўчора на мерапрыемства прывезлі ў прабірцы айчынную вакцыну. "Ведаеце, многія будуць кпіць: ды ну, там беларусы нешта зрабілі. Мяне пераканаў той, хто распрацоўваў гэтыя вакцыны. Ён гаворыць: таварыш Прэзідэнт, калі нехта не верыць, я магу ўзяць з прабіркі гэту эксперыментальную вакцыну і сабе ўкалоць. Я гавару: пачакай, не трэба, ты павінен нам вырабіць паўмільёна доз вакцын, мы яе праверым, як належыць, а потым запусцім у вытворчасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі