Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2020, 17:19

"Пытанне не ўва мне" - Лукашэнка пацвердзіў, што не трымаецца за ўладу пасінелымі рукамі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае, што не спрабуе захаваць уладу дзеля сябе. Аб гэтым ён заявіў сёння, узгадняючы назначэнне новых рэктараў дзяржаўных ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Прэзідэнта Беларусі, ён за ўладу пасінелымі рукамі (шмат разоў гаварыў) не трымаецца. Пытанне не ўва мне. Пытанне ў вас: што будзе з вамі без мяне. Можа, я ўжо занадта сваю ролю тут пераацэньваю, але я заўсёды гляджу вось на ветэранаў учарашніх (мітынг з удзелам ветэранаў сілавых структур. - Заўвага БЕЛТА), на вас. Вам жыць у гэтай краіне. А што будзе? Вы што думаеце, яны нас/вас пашкадуюць, вось учарашнія, вы бачылі іх? Яны пашкадуюць? Ды парвуць на кускі", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама згадаў аб пратэсных мерапрыемствах, якія праходзяць у сталіцы па нядзелях: "У нядзелю ў Мінску будзе наведзены парадак. Таму што яны (удзельнікі несанкцыянаваных пратэсных акцый. - Заўвага БЕЛТА) па нядзелях у асноўным ходзяць. Ну паказалі, чаго яны варты. Вы таксама ўбачылі, добра. А цяпер трэба растлумачыць усім адзін раз, папярэдзіць, а потым не трэба заспакойваць. Расказалі, растлумачылі, ідзіце вырашайце, ідзіце вучыцеся, калі хочаце. Не? Вы павінны як рэктар першым сказаць, заявіць аб тым, што вось такая колькасць людзей вучыцца не хочуць. Ну не хочуць - не трэба. Хто ў армію, хто пойдзе працаваць або яшчэ куды-небудзь. Гэта права выбару. Асабліва цяпер".

Прэзідэнт упэўнены, што студэнтам на такіх мерапрыемствах рабіць няма чаго, асабліва што датычыцца творчай ВНУ. "Слухайце, будучая інтэлігенцыя. Яны нам са сцэны і іншых падмосткаў будуць паказваць тую мараль, якая павінна быць заўтра. І тут студэнтам трэба проста давесці. Тут не ў тым пытанне, што мы змагаемся супраць іншадумства, барані божа. Розныя павінны быць пункты гледжання. Заўсёды будуць іншадумцы. Яны або маўчаць будуць, недзе там на кухні абмяркоўваць або адкрыта. Мы не супраць гэтага змагаемся, мы змагаемся супраць парушэння закону. Яны парушаюць закон. Для некага гэта свавольства. Нікога не ўгаворвайце. Вось прыйшлі, растлумачылі - вось такі парадак. Хочаце вучыцца - вучыцеся. Не хочаце - лепш самі ідзіце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што часы цяпер няпростыя. "Нам лягчэй не будзе. Я на Усебеларускім народным сходзе вам раскажу ўсе дэталі, усё, што адбываецца, што будзе адбывацца і гэтак далей. Трэба гэты час перажыць, - сказаў ён. - Горш будзе, калі мы перажывём, як перажыла Украіна. А яшчэ страшней - як Карабах, сёння гэта ўсё адбываецца. І не трэба думаць, што там толькі міжнацыянальны канфлікт. Усё - у эканоміцы ў жыцці людзей. Калі б вы ўбачылі, што робіцца ў Арменіі, дзе вельмі разумныя людзі... Армяне разумны народ, а ў якую сітуацыю трапілі... Таму ўсё ад мазгоў чалавека і ад той сітуацыі, якая складваецца ў той ці іншай дзяржаве. Не дай бог нам гэта перажыць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі