Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2021, 18:08

"Прыярытэт з прыярытэтаў". Лукашэнка пацвярджае нацэленасць на пашырэнне інтэграцыі з Расіяй

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава для Беларусі - прыярытэт з прыярытэтаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Літаральна перад пасяджэннем Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагаварылі па тэлефоне. Таму пачатак сустрэчы крыху затрымаўся. Перш за ўсё кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў расійскі бок і ўсіх расіян з Днём народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада.

Дарэчы, Уладзімір Пуцін адзначаць гэта свята прыляцеў у Севастопаль. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскага калегу перадаць крымчанам самыя цёплыя віншаванні ад беларусаў і пажаданні моцнага здароўя і мужнасці ў гэты няпросты час. "Яны павінны разумець, што яны не адны. Усе мы побач і будзем трымацца адзін за аднаго і дапамагаць у гэтыя няпростыя часы", - заявіў Прэзідэнт.

Адкрываючы пасяджэнне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што розныя выклікі і пагрозы для Беларусі і Расіі, памножаныя на няспынную сусветную пандэмію, парушылі графік рэгулярных сустрэч кіраўніцтва абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Саюзная дзяржава для Беларусі - прыярытэт з прыярытэтаў. "Разам мы стварылі ўнікальную інтэграцыйную мадэль, дзякуючы якой забяспечваюцца роўныя правы беларусаў і расіян, паглыбляецца эканамічнае ўзаемадзеянне. Мы актыўна супрацоўнічаем па розных напрамках і нацэлены на далейшае пашырэнне саюзнай інтэграцыі, абараняем адзіныя для нашых братэрскіх народаў гістарычныя і маральныя каштоўнасці", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі