Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2020, 12:30

Прэзідэнт прыняў рашэнне аб унясенні ў парламент праекта закона аб амністыі да 75-годдзя Перамогі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынята рашэнне аб унясенні ў Палату прадстаўнікоў праекта закона аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс.

Кіраўніку дзяржавы ў ходзе выканання даручэння былі прадстаўлены спісы асоб, асуджаных за карупцыйныя злачынствы. "Па выніках іх вывучэння Прэзідэнтам прынята рашэнне аб унясенні ў Палату прадстаўнікоў праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" у рэдакцыі, прапанаванай Вярхоўным судом", - сказала Вольга Чупрыс.

Як паведамлялася, асобны спіс асуджаных за карупцыйныя злачынствы, каму прапануецца скараціць тэрмін адбывання пакарання, кіраўнік дзяржавы даручыў падрыхтаваць на нарадзе 16 красавіка. Ён заявіў, што захоўваецца жорсткае стаўленне да карупцыянераў, і запатрабаваў узважанага падыходу пры амністыі або памілаванні асуджаных за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў. Як інфармаваў па выніках нарады старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, у выніку амністыі могуць быць вызвалены з месцаў пазбаўлення волі амаль 2 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі