ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 14:02

Прэзідэнт: неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны. Ва ўсіх яго звёнах: ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый да дзяржаўных органаў і ўрада ў цэлым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта стратэгічная задача дзяржаўнай кадравай палітыкі на сучасным этапе. "Сёння ад кіраўнікоў патрабуюцца не толькі глыбокае веданне эканомікі, высокі прафесіяналізм і адказнасць за даручаную справу, але і ўменне працаваць з людзьмі, размаўляць з імі. Асаблівую актуальнасць набывае падрыхтоўка кіраўнікоў новай фармацыі, здольных адаптавацца да хутказменлівай эканамічнай сітуацыі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адным з асноўных напрамкаў у дзяржаўным кіраванні з'яўляецца работа з людзьмі. "Той, хто не любіць, не хоча сустракацца з людзьмі, праводзіць гэтыя нудныя, доўгія прыёмы, - таму ва ўладзе рабіць няма чаго, тым больш у дэпутацкім корпусе. Тут патрэбны выключна высокапрафесійныя, дасведчаныя, адказныя кадры - спецыялісты, кіраўнікі, дзяржслужачыя", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі