Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2021, 13:59

Прэміямі спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў заахвочаны 1013 чалавек

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем 1013 чалавек, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і навуковай дзейнасці, заахвочваюцца грашовымі прэміямі на суму амаль Br160 тыс.

У прыватнасці, грашовымі заахвочваннямі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду адзначаны 9 пераможцаў міжнародных навуковых турніраў (траім з іх аказана матэрыяльная дапамога), прэміраваны 1001 пераможца рэспубліканскіх прадметных алімпіяд і конкурсаў.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі