Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2025, 20:34

Перспектыўныя праекты, абарона і бяспека, сітуацыя на граніцы. Падрабязнасці размовы Лукашэнкі з Пуціным

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 15 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку разгледзеўшы новыя перспектыўныя праекты. У прыватнасці, прэзідэнты закранулі пытанне будаўніцтва новага энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанні абароны і бяспекі.

Асобна ў размове кіраўнікі дзяржаў спыніліся на сітуацыі, якая складваецца на граніцы Саюзнай дзяржавы.

Больш падрабязна абмеркаваць пытанні і тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час - перш за ўсё ў ходзе маючага адбыцца ў канцы лістапада ў Бішкеку саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі