Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 14:44

Першая поўнасцю вочная сустрэча з 2019 года. Лукашэнка прымае ўдзел у саміце АДКБ у Маскве

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На "Сустрэчу лідараў" АДКБ у Вялікі Крамлёўскі палац прыбылі кіраўнікі ўсіх шасці дзяржаў, якія ўваходзяць у АДКБ, а таксама генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась. Саміт прымеркаваны да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння арганізацыі. У сувязі з гэтым фармат цяперашняй сустрэчы асаблівы. "Гэта будзе і сустрэча лідараў, і іх асобная размова ў фармаце рабочага снедання", - тлумачыў раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Цяперашні саміт мае яшчэ адну важную асаблівасць - гэта фактычна першая поўнасцю вочная сустрэча лідараў АДКБ з часу пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі ў Бішкеку ў лістападзе 2019 года. Наступныя саміты з-за пандэміі каранавіруса праводзіліся па відэасувязі. Вочную сустрэчу кіраўнікі дзяржаў правялі толькі ў верасні 2021 года, калі ў Душанбэ праходзіў саміт ШАС, але і тады за сталом перагавораў прысутнічалі не ўсе лідары АДКБ.

Акрамя агульнай праграмы цяперашняга саміту ў Крамлі намечана некалькі двухбаковых сустрэч. У прыватнасці, прэс-служба беларускага лідара паведамляла аб плануемых перагаворах Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. "Адной з галоўных тэм размовы стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем", - адзначылі ў прэс-службе.

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы бярэ свой пачатак з заключэння Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падпісанага ў Ташкенце 15 мая 1992 года кіраўнікамі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. У 1993 годзе да яго далучыліся Беларусь, Азербайджан і Грузія. Дагавор уступіў у сілу 20 красавіка 1994 года.

Ключавы артыкул 4 дагавора гаворыць: "Калі адна з дзяржаў-удзельніц зведае агрэсію з боку якой-небудзь дзяржавы або групы дзяржаў, то гэта будзе разглядацца як агрэсія супраць усіх дзяржаў - удзельніц гэтага дагавора. У выпадку ўчынення акта агрэсіі супраць любой з дзяржаў-удзельніц усе астатнія дзяржавы-ўдзельніцы прадаставяць ёй неабходную дапамогу, уключаючы ваенную, а таксама акажуць падтрымку існуючымі ў іх сродкамі ў парадку ажыццяўлення права на калектыўную абарону ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі