Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 11:55

Першай тэмай на сустрэчы Лукашэнкі з актывам Віцебскай вобласці стала эпідсітуацыя

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першай тэмай на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам Віцебскай вобласці стала эпідэміялагічная сітуацыя, звязаная з захваральнасцю на COVID-19, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як праінфармаваў удзельнікаў нарады намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, які курыруе сацыяльную сферу, захваральнасць на COVID-19 ідзе на спад, колькасць захварэлых складае 25 працэнтаў ад піку апошняй хвалі. Першым кампанентам вакцыны прышчэплена 43 працэнты насельніцтва, чакаецца, што да канца года іх колькасць вырасце да 50 працэнтаў.

"Вялікіх праблем у гэтым напрамку няма. Адзінае, трэба адзначыць, што апошнім часам павялічылася колькасць хворых на грып, - сказаў Уладзімір Пенін. - Што датычыцца кавіду, на сённяшні момант у нас усё пад кантролем, пытанняў няма". Адным з праблемных пытанняў ён абазначыў няхватку фінансавання ў сферы аховы здароўя, што ўплывае на тэрміны рэканструкцыі бальніц.

У сферы культуры таксама ёсць пэўныя пытанні: неабходна абнавіць канцэртную базу "Славянскага базару". Па адукацыі і сацыяльным абслугоўванні насельніцтва асаблівых праблем няма, дадаў Уладзімір Пенін.

"Мы заўсёды гаворым, што ў нас праблема з кадрамі, зарплатамі. У вас што, няма гэтых праблем?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

"Зарплату ўсім хочацца больш. Таму гэта праблема ёсць. Але ў той жа час сказаць, што гэта адна з галоўных праблем, - я так не сказаў бы", - адказаў намеснік старшыні аблвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі