Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 14:38

Першае пытанне ад Лукашэнкі да народа: ці гатовы плаціць за ўласныя абарону і дзяржаву?

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пытанне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да народа: ці гатовы грамадзяне плаціць за ўласныя абарону і дзяржаву? Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку Паслання кіраўнік дзяржавы заявіў, што мае намер адрасаваць народу тры пытанні.

"Да вас, беларускі народ, маё першае пытанне. Але не самае галоўнае. Ці гатовы вы, беларусы, плаціць за ўласную абарону, за ўласную дзяржаву? - спытаў Прэзідэнт. - Падумайце над гэтым".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі Беларусь не будзе мець і не будзе ўмець вырабляць элементарнае ўзбраенне і боепрыпасы, спадзеючыся на тое, што яго можна будзе недзе купіць або нехта яго падорыць, гэта нясе вялікую рызыку. "Таму пастаўлена задача: (вырабляць. - Заўвага БЕЛТА) усё неабходнае для абароны нашай Айчыны, для Узброеных Сіл і тэрытарыяльнай абароны (гэта вельмі важна: каля 300 тысяч чалавек будзе мабілізавана ў войскі тэрытарыяльнай абароны, іх трэба ўзброіць уласнай зброяй і боепрыпасамі). Больш таго, мы замахнуліся на самае сучаснае ўзбраенне, у тым ліку ракетнае, у тым ліку з дапамогай нашых саюзнікаў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі