Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2021, 11:42

"Парадак навядзём тут" - Лукашэнка незапланавана наведаў у Свіслачы сельгастэхніку і хлебапякарню

24 чэрвеня, Свіслацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Свіслацкі раён незапланавана наведаў мясцовую сельгастэхніку і хлебапякарню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як аказалася, тэрыторыя Свіслацкай сельгастэхнікі знаходзіцца ў безгаспадарным стане, будынкі не выкарыстоўваюцца па прызначэнні, захламлены або пустуюць. Прэзідэнт даручыў мясцовым уладам тэрмінова вызначыцца, што яны збіраюцца рабіць з гэтай тэрыторыяй плошчай 26 га, якія збудаванні будуць выкарыстоўваць, якія зносіць.

"Пры ўсім вашым бардаку гэта добрыя будынкі для майстэрняў. Іх проста трэба ў парадак прывесці, - адзначыў Прэзідэнт. - Да новага года тут павінен быць наведзены парадак. Майце на ўвазе, што за мной не заржавее, я прыеду перад тым, як снег выпадзе, і мы паглядзім".

Таксама Аляксандр Лукашэнка вырашыў наведаць мясцовую хлебапякарню. Ён азнаёміўся з вытворчасцю і коратка пагутарыў з калектывам. Прадпрыемства таксама мае патрэбу ў рамонце і мадэрнізацыі. "Парадак навядзём тут. Калі нешта і трэба дарабіць, то гэта невялікія грошы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі