Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2025, 19:14

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам АПК і калектывам шасці сельгаспрадпрыемстваў

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу і калектывам работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі АПК Мінскага раёна і Мінскай вобласці, а таксама калектывы работнікаў шасці сельгаспрадпрыемстваў: СВК "Асавецкі" Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна і СВК "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, ААТ "Бягомльскае" Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, ААТ "Отар" Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці і ААТ "Гарадзілава" Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі