Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 ліпеня 2019, 12:58

Нормы дэкрэтаў Прэзідэнта Беларусі адкарэкціраваны ў сувязі са змяненнямі падатковага заканадаўства

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт нумар 4, якім уносяцца змяненні ў шэраг дзеючых дэкрэтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Падатковага кодэкса, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2019 года.

Неабходнасць змяненняў абумоўлена палажэннямі Падатковага кодэкса, якія прадугледжваюць вывядзенне з-пад падаткаабкладання падаткам на нерухомую маёмасць аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, выключэнне падаткаабкладання такіх аб'ектаў зямельным падаткам па павышанай стаўцы. Прыведзены ў адпаведнасць таксама нормы адносна адмены права мясцовых Саветаў дэпутатаў павялічваць да 10 разоў стаўкі падатку на нерухомую маёмасць па невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектах, а таксама зямельнага падатку за зямельныя ўчасткі, занятыя такімі аб'ектамі. Прадугледжаны папраўкі ў частцы зняцця забароны на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-магазіны, а таксама аказваюць паслугі, звязаныя з размяшчэннем на сайце інфармацыі аб інтэрнэт-магазінах.

Акрамя таго, уносімыя змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзеючага механізма ўстанаўлення тэрмінаў выплаты ПДВ пры ўвозе ў Беларусь тэхналагічнага абсталявання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі